Цудоўнае месца! Вельмі парадваў вялікі фільтр за 6р. Матча персік-суніцы таксама смачная рэч. Светлае памяшканне з крутым дызайнам, прыемная музыка, сяброўскія і ветлівыя барыста. Бясплатныя пракладкі і тампоны!Таблічкі "можаш сесці да мяне, я не супраць" для новых знаёмстваў.
Карацей, мне вельмі спадабалася. Ідэальнае месца для працы і вучобы.
Меню такое ж, як у іншых варках, толькі без фільтр-кавы, па якую я спецыяльна прышла) Вайфая няма, у нейкі момант замест музыкі гуляла рэклама платнага Spotify. Дызайн мілы, але не лепшая з варак.
Вельмі дапамагла супрацоўніца-кансультантка. Разабралася ў сітуацыі, прапанавала мне ўсе магчымыя варыянты, адказала на ўсе мае пытанні. Вельмі ветліва і з душой. Дзякуй!