Уваў! Такі аўтэнтычны бар з дзвюмя залямі, для курцоў і не. Ёсць гульні, але гэта проста дадатак. На першым месцы смачные напоі, піва ды зацікаўлены персанал. А яшчэ можна трапіць на кавер бэнд, што дарыць шквал пачуццёў й зараджае на тое, каб хістацца целам пад гукі, размовы й піва.
Цудоўнае dogs friendly месца са смачнай кавай. Казачная абстаноўка й ветлівы персанал. Раю ўсім, хто хоча спыніцца й схавацца ад суеты ў цэнтры горада.
Сустракаў новы год у гэтым выдатным месцы. Сапраўды месца сілы. Чаго каштуе толькі сам рэтрыт цэнтр з яго майстрамі, ежай і атмасферай. Пранікнёна - адным словам. Гэтак жа раю наведаць усе лакацыі ў лесе і за самім цэнтрам. Мастакі сапраўдныя шаманы, дзякуючы сваім працам пераносяць некуды далёка за межы надвор'я і тэрытарыйнага знаходжання. Дакладна раю, а сам са сваёй дзяўчынай прыедзем абавязкова на фэст "Справа"