Дзякуй вялікі і выкладчыкам, і інструктарам за цярпенне, настойлівасць, веру ў здольнасці сваіх вучняў. Вельмі ганарова было працаваць пад кіраўніцтвам сапраўдных пра фесіяналаў сваёй справы выкладчыкаў Святланы Пракапенкі, Пятра Пракапенкі, інструктара Вольгі Кашанковай. Доўга не магла вызначыцца з аўташколай і лічу, што мне вельмі пашчасціла з выбарам. Сёння не часта можна сустрэць настаўнікаў, якія так шчыра хвалююцца за сваіх падапечных. Галоўнае, прыняць той вялізны багаж ведаў, які яны даюць. Яшчэ раз дзякуй калектыву і яго дырэктару Канстанціну Пыстогаву!!!